Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.09.2021

Музей для ўсіх

22 верасня да нас у школу завітаў Літаратурны музей Максіма Багдановіча з інклюзіўным праектам “Музей для ўсіх”. Загадчык музея Міхіал Бараноўскі і навуковы супрацоўнік Валянціна Кароткіна з нагоды 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча прадставілі карціны мастака Васіля Зянько, а таксама для вучняў школы правялі невялікае завочнае падарожжа па жыццёвых пуцявінах беларускага пісьменніка. Карціны прысвечаны творчасці Максіма Багдановіча, уяўляюць сабой палотны з рэльефным малюнкам і радочкамі з вершаў, надрукаванымі шрыфтам Брайля. Тактыльныя карціны далі магчымасць дзецям бліжэй пазнаёміцца з творчасцю пісьменніка, падключыўшы асабістае ўяўленне, чым і выклікалі вялікую цікавасць.

Разделы сайта