Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Библиотека

Важнасць захавання моўнай і культурнай разнастайнасці разумеюць ва ўсім свеце. Каб падтрымаць нацыянальныя мовы, ЮНЕСКА ў 1999 г. аб’явіла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Беларуская мова – адзін з найважнейшых атрыбутаў нашай дзяржаўнасці. Яна выступае адным з галоўных фактараў нацыянальнай самасвядомасці. Да гэтай даты ў школьнай бібліятэцы падрыхтаваны кніжныя выставы “Дзень роднай мовы”, “Адкуль да нас прыйшла кніга”, “Роднай мовы гук чароўны”, дзе прадстаўлена літаратура пра паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай мовы, літаратурныя творы на розных носьбітах, сцэнарныя распрацоўкі для правядзення розных мерапрыемстваў для вучняў рознага ўзросту. Каля выстаў праводзяцца гутаркі і бібліяграфічныя агляды, знаёмства з фальклорнымі творамі і творамі беларускіз аўтараў, а таксама прапаноўваюцца творы замежных аўтараў у перакладзе на беларускую мову.
“Пагавыры са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой” (І.Пракаповіч)

Разделы сайта